Лучшее 2021

Апрель

У аграгарадку Вярэйкі прайшоў першы занальны тур абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», у якім прынялі ўдзел калектывы з Ваўкавыскага, Зельвенскага і Слонімскага раёнаў.
Установы Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прадставілі праграму «Вас вітае Ваўкавы­шчына гасцінная», дзе змясціліся разнастайныя ўзоры багатай культурнай спадчыны, што засталася нам ад продкаў.
Вядучыя праграмы, Аляксей Урублеўскі ў вобразе бога гасціннасці Бялуна і гаспадыня Наталля Серык, сустрэлі гасцей, як належыць, хлебам і соллю і запрасілі на выставу-дэгустацыю традыцыйных страў, падрыхтаваную ­ўдзельніцамі знакамітага сямейнага калектыву «Сваякі» Марыяй Бачынскай і Аленай Навіцкай. Падмацаваўшыся галушкамі, клёцкамі па-ваўкавыску, дамашняй каўбасой, бульбай з мясам і бабкай па-панску, госці перайшлі да відовішчаў. З захапленнем разглядалі тонкія карункі выцінанкі, якія стварыла работніца Вярэйкаўскага ДК Іна Пунько. Натхніўшыся цудоўнымі творамі, прымалі ўдзел у майстар-класах па пісанцы і аздабленню вярбы, прапанаваных работнікамі Роскага цэнтра рамёстваў. Асаблівую цікавасць выклікала этна-выстава «Беларускі побыт», для якой кожны філіял цэнтра культуры падрыхтаваў макет, што адлюстроўвае асаблівасці побыту пэўнай мясцовасці. Таксама ў фае Дома культуры былі прэзентаваны два элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны: «Комплекс уменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне» і «Традыцыя простага двухнітовага ткацтва».
Разнастайнай і цікавай была і канцэртная праграма нашага раёна. Гледачы і журы пачулі аўтэнтычныя песні, запісаныя ў розных населеных пунктах Ваўкавышчыны, у выкананні Надзеі Талашка, народнага калектыву «Чараўніцы» Мацвееўскага ДК, фальклорнага калектыву Войткавіцкага ДК і ўзорнага фальклорнага гурту Ваўкавыскага ГДК «Чобаты», а таксама казку «Пра смерць-куму», якую расказала Галіна Немец. Зборны калектыў устаноў РЦКНТ прадставіў «Вянок побытавых танцаў», якія танцавалі жыхары вёсак Сядзельнікі, Дуляўцы і Падароск. «Польку», «нарэчаньку», «какетку», «базар» і іншыя танцы нашых бабуль і дзядуль адмыслова выканалі Ганна Суханава і Часлаў Апановіч, Марына Хацітоўская і Аляксей Урублеўскі, Мар’яна Кузьма і Павел Смурага.
Калектывы суседніх раёнаў паказалі сцэнічны варыянт мясцовых абрадаў.
Журы адзначыла багаты матэрыял праграмы і высокі выканаўчы ўзровень ваўкавыскіх артыстаў. Лепшыя нумары фестывалю будуць уключаны ў наступны этап конкурсу.

Этна-выстава пераносных макетаў «БЕЛАРУСКI ПОБЫТ» на I занальным туры абласнога фестывалю рэгiянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крынiцы».

Прэзентацыя элемента НКС «Комплекс уменняў вырабу вясельнага каравая на Ваукавышчыне», а таксама выстаўка-дэгустацыя традыцыйных страў Ваукавыскага раену на I занальным туры абласнога фестывалю рэгiянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крынiцы».

Март

Еще одну награду в копилку «ДиМ» принёс март 2021 года! Поздравляем танцевальный коллектив «ДиМ» филиала «Матвеевский Дом культуры» с участием и получением диплома 2-ой степени хореографического конкурса «Хрустальный башмачок»!

Февраль

Детский театр пантомимы «Маски» филиала «Росский Дом культуры» и танцевальный коллектив «ДиМ» филиала «Матвеевский Дом культуры» Волковысского районного Центра культуры в феврале 2021 года приняли участие в Международном музыкальном конкурсе талантливых детей и молодёжи «Моё поколение». По результатам конкурса детский театр пантомимы «Маски» стали Лауреатом I степени, танцевальный коллектив «Дим» награждён Дипломом I степени, а руководители — Семеняко Ирина и Хатитовская Марина отмечены Благодарственными письмами за подготовку участников, за воспитание и развитие творческих способностей детей и молодёжи. Поздравляем победителей!

Народный драматический коллектив «Скрыжаванне», детский театр пантомимы «Маски» филиала «Росский Дом культуры» и народный ансамбль песни «Згода» филиала «Верейковский Дом культуры» Волковысского районного Центра культуры приняли участие в открытом дистанционном творческом конкурсе #ТАЛАНТЫ ДОМА, организованным ГУК «Гродненский областной методический центр народного творчества».