Кірмаш “Шчодрай восені дары”

  У аг. Вярэйкі на пляцоўцы  зоны адпачынку каля вадаёма  філіялам “Вярэйкаўскі Дом культуры”  17 кастрычніка быў праведзены восеньскі кірмаш “Шчодрай восені дары”.
   Кірмаш пачаўся з тэатралізаванага прадстаўлення, дзе каларытныя вядучыя на розны лад хвалілі тавары і зазывалі ўсіх на вясёлае і шчодрае  свята восені.  Падчас аўкцыёна вызначалі, што цяпер можна прадаваць на кірмашы. Падымалі настрой цудоўныя песні ў выкананні артыстаў Вярэйкаўскага Дома культуры.
 Кірмаш прадоўжыўся вясёлымі гульнямі і забавамі. Самыя кемлівыя, хто назваў больш беларускіх прымавак, атрымалі ў прыз капусту. Цікава было назіраць, як гаспадыні вымяралі адрэзы на  сукенкі,  навобмацак  адгадвалі гародніну і садавіну, чы з завязанымі вачыма зрэзвалі  прызы. Усе разам  адказвалі з чаго можна зварыць кашу і атрымлівалі салодкія пачастункі.
  На працягу ўсяго свята жыхары і госці маглі набыць патрэбную прадукцыю на розны густ: гародніну і садавіну, рыбу, сажанцы, ласункі і цацкі, якую на продаж прывезлі сельскагаспадарчае прадпрыемства РСКУП “Ваўкавыскае”, прыватныя прадпрымальнікі з сусудніх раёнаў і мясцовыя жыхары.

Вам может также понравиться...