Народный фольклорный коллектив «Чараўніцы»

Народны фальклорны гурт “Чараўніцы” быў створаны на базе Мацвееўскага цэнтральнага Дома культуры аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама ў сакавіку 1972 года. Ідэя аб’яднаць аматараў фальклору ў аўтэнтычны фальклорны гурт належала тагачаснаму дырэктару ЦДК Прохару Міхаілу Антонавічу, пад кіраўніцтвам якога фальклорны гурт працаваў да 1999 года. З 1999 года абавязкі кіраўніка фальклорнага гурта “Чараўніцы” і да цяперашняга часу ўзяла Талашка Надзея Аляксеяўна.

У снежні 2004 года калектыў “Чараўніцы” атрымаў найменне “народны”.

Народны фальклорны гурт “Чараўніцы” налічвае 5 пастаянных удзельнікаў з ліку вясковых жанчын, жыхарак аг. Мацвееўцы Ваўкавыскага раёна. Гэта другі склад калектыву ад яго заснавання. Гурт з’яўляецца годным захавальнікам і папулярызатарам мясцовай песеннай культуры сваіх продкаў.

Натуральнае вясковае асяроддзе для фальклорнага гурта – сінкрэтычны падмурак для існавання і падтрымкі мясцовых песенных традыцый. Творчая дзейнасць гурта заснавана на выкананні двух- і трохгалосых спеваў. Прычым падзел на харавыя партыі адбываецца на ўзроўні непасрэднага своеасаблівага светаўспрымання ўдзельніц калектыва – жанчыны спяваюць так, як падказвае ім асабістае ўнутранае адчуванне. Да спецыфікі спеваў гурта можна аднесці роўнае, спакойнае выкананне – без пад’ёмаў і спаданняў, таму гурт “Чараўніцы” выконвае пераважна лірычныя, бяседныя песні, якія ўвайшлі ў песенны фонд дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Дарэчы, асноўную частку рэпертуару ўдзельнікі гурта запісалі ад носьбітаў этнакультурнай спадчыны – Трапчык Надзеі Аляксандраўны (1935 г.н.) і Блажыевіч Вольгі Іванаўны (1916 г.н.), жыхарак Ваўкавыскага раёна.

Неаднаразова “Чараўніцы” запрашаліся з выступленнямі на абласное
і рэспубліканскае радыё і тэлебачанне. Менавіта гурт “Чараўніцы” стаў непасрэдным інфарматарам для спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага інстытута па праблемах культуры падчас фальклорнай экспедыцыі па збору матэрыялаў для даведніка “Традыцыйная культура Панямоння”.

Народны фальклорны гурт “Чараўніцы” у сваёй скарбонцы ўзнагарод мае вялікую колькасць ганаровых грамат, дыпломаў і каштоўных падарункаў, атрыманых за высокае выканальніцкае майстэрства і творчыя адносіны да беларускай спадчыны.

У маі 2021 г. “Чараўніцы” удзельнічалі ў абласным фестывалі-конкурсе вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле” (г. Пружаны).

У верасні калектыў стаў лаўрэатам III ступені ў намінацыі “Народны фальклорны гурт” фінальнага этапа абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” (г. Шчучын).

У жніўні 2022 г. “Чараўніцы” прымалі ўдзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.

Кастрычнік 2022 г. стаў адметным для калектыву ўдзелам у здымках тэлевізійнай перадачы “Наперад у мінулае” тэлеканала “Беларусь-3”, дзе быў прадстаўлены фрагмент традыцыйнага вясельнага абрада.

У маі 2023 г. “Чараўніцы” прымалі ўдзел у абласным фестывалі-свяце побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” (аг. Дзітва Лідскага раёна).

У жніўні 2023 г. прымалі ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору (г. Гродна).

Сёння калектыў поўны творчых сіл і энергіі, працягвае здзіўляць гледачоў сваім мастацтвам, актыўна прапагандуе песенны фальклор сярод жыхароў аграгарадка, раёна, вобласці.

  • абласны фестываль-конкурс вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле”, 2021 г. (г. Пружаны), дыплом II ступені ў намінацыі “Носьбіты фальклору”;
  • фінальны этап абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, 2021 г. (г. Шчучын), лаўрэат III ступені ў намінацыі “Народны фальклорны гурт”;
  • абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, 2022 г. (г. Смаргонь), дыплом у намінацыі “Лепшы дарослы фальклорны калектыў”;
  • абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”, 2023 г. (аг. Дзітва Лідскага раёна), дыплом за ўдзел;
  • абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, 2023 г. (г. Гродна), дыплом III ступені

30 лістапада 2004 года калектыву прысвоена найменне “народны”, загад Міністэрства культуры № 125

Пастанова калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2023 г.  Аб пацвярджэнні найменняў «народны» («узорны») аматарскім калектывам мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці.

«Чараўніцы» — пастаянныя ўдзельніцы святаў, абрадаў у аграгарадку і жаданыя госці на раённых мерапрыемствах.

Неаднаразова запрашалася з выступамі на абласное і рэспубліканскае радыё і тэлебачанне. У маі 2006 года калектыў прымаў удзел у здымках перадачы «Валаканне». Менавіта фальклорны гурт «Чараўніцы «з’яўляўся непасрэднай крыніцай для спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага інстытута па праблемах культуры падчас фальклорнай экспедыцыі па зборы матэрыялаў для даведачных матэрыялаў»Традыцыйная культура Панямоння». Пра іх напісаў у сваёй кнізе «беларускі музычны фальклор» прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў А. М.Аляхновіч.

У 2007 годзе» Чараўніцы «ўдзельнічалі ў II занальным адборачным туры фестывалю» Панямоння жыццятворныя крыніцы», які праходзіў у д.Эйсманты Бераставіцкага раёна. А ў лістападзе 2007 года – у фінале гэтага конкурсу ў г.Гродна.

У кастрычніку 2011 года калектыў прымаў удзел у II адборачным туры, які праходзіў у рамках абласнога рэгіянальнага фестывалю фальклору «Панямоння жыццятворныя крыніцы». Удзельнічалі ў абрадзе» Хрэсьбіны » ў г.п. Зэльва.

У ліпені 2012 года калектыў удзельнічаў у свяце фальклору «Наш гармонік грае, грае, усіх на свяце» ў аг. Юбілейны.

Фальклорны калектыў» Чараўніцы » добра папрацаваў над касцюмамі. У гэтым ім дапамагла народная ўмеліца Уладзіслава Харытонік з д.Трунцы – вышыла блузкі і фартухі. У 2016 годзе адбыліся здымкі праграмы «Калядкі» ў Д. Улезлы, якую паказалі ў студзені 2017 года ў тэлеперадачы » Наперад у мінулае»

У лістападзе 2017 года ў дзяржаўнай установе культуры «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» зроблены аўдыёзапіс калектыву Для захавання і папулярызацыі фальклорнай спадчыны. У верасні 2018 фальклорны калектыў» Чараўніцы » прымаў удзел у фестывалі песеннага фальклору ім. З. Федэцкага ў аг. Мажэйкава (Лідскі р-н) «Цеплыя вечары ды халодныя раны». Кіраўнік калектыву Талашка н. а. атрымала спецпрыз. «Чараўніцы» ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені.

«Чараўніцы «з народнага фальклорнага гурта філіяла» Мацвееўскі Дом культуры «зачаравалі сваім выступленнем гледачоў і прафесійнае журы рэгіянальнага свята-конкурсу» Пеўчае поле», які адбыўся 19 мая 2019 года ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці. Беларускія народныя песні «Хадзіла-блудзіла «і» Вясёлка камара«, выкананыя ўдзельніцамі гурта, прынеслі заслужаную перамогу – дыплом І ступені ў намінацыі»носьбіты фальклору».

У маі 2019 года калектыў «Чараўніцы» быў запрошаны ў якасці госця на абласны фестываль-свята бытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму» ў аграгарадок Дзітва Лідскага раёна, дзе быў узнагароджаны дыпломам за адраджэнне, развіццё і папулярызацыю традыцыйнай культуры Гродзеншчыны. У ліпені 2019 года калектыў прыняў удзел у рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» ў горадзе Свіслач, дзе стаў лаўрэатам III ступені як лепшы дарослы калектыў.

Калектыў прымае ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: аглядзе-конкурсе «Беларусь-мая песня«, у інтэлектуальнай-забаўляльнай праграме» Па ручніку, што з роднай хаты мы пазнаем сваю Радзіму«, пазнавальнай праграме» Прыйшоў Багач-кідай рагач«, днях адчыненых дзвярэй» Дом культуры сустракае гасцей«, забаўляльнай праграме» бліннае царства» і інш.

[su_image_carousel source=»media: 4663,4664,4665,4666,4667,4668,4669,4670,4671,4672,4673,4674,4675,4676,4677,4678,4679,4680,4681,4682,4683,4684,4685,4686,4687,4688,4689,4690,4691,4692,4693,4694,4695,4696,4697,4698,4699″ limit=»30″ slides_style=»photo» crop=»none» columns=»3″ align=»center» dots=»no» link=»lightbox» image_size=»full»]

У маі 2021 года калектыў прыняў удзел у абласным фестывалі-конкурсе вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле» ў горадзе Пружаны. За высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і творчыя поспехі фальклорны гурт «Чараўніцы» ўзнагароджана дыпломам II ступені ў намінацыі «Носьбіты фальклору».

[su_image_carousel source=»media: 8523,8524″ limit=»30″ slides_style=»photo» crop=»none» columns=»3″ align=»center» dots=»no» link=»lightbox» image_size=»full»]

У верасні 2021 года ў горадзе Шчучын прайшоў фінальны этап абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыццятворныя крыніцы», у якім фальклорны гурт «Чараўніцы» стаў лаўрэатамі трэцяй ступені ў намінацыі «Народны фальклорны гурт».

[su_image_carousel source=»media: 8526,8527,8528″ limit=»30″ slides_style=»photo» crop=»none» columns=»3″ align=»center» dots=»no» link=»lightbox» image_size=»full»]

Добавить комментарий