Школа-вучоба па побытавым танцам Ваўкавышчыны сярод работнікаў культуры.

У Ваўкавыскім раёне з 9 па 10 чэрвеня ў гарадскім парку адпачынку, спецыялісты  Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры правялі школу-вучобу па побытавым танцам Ваўкавышчыны сярод работнікаў культуры. 
Асноўная мэта сустрэчы – гэта адраджэнне і захаванне мясцовых традыцый танцавальнай культуры, далучэнне насельніцтва да аутэнтычнага фальклору, выхаванне беражлівых адносін да спадчыны сваёй краіны.
А ўжо 19 чэрвеня  ў 19:00 удзельнікі школы-вучобы, кожны у сваёй мясцовасці, на базе  філіялаў Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры правядуць гадзіну танцаў “Этнаtime_dance”  з удзелам жыхароў аграгарадкоў і вёсак Ваўкавыскага раёна. Далей кожную нядзелю з 26 чэрвеня па 29 жніўня ў 18:00, у філіялах Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры будзе праходзіць  гадзіна танцаў “Этнаtime_dance”, якую  наведаюць  жыхары Ваўкавскага раёну,  жадаючыя  прадуктыўна і цікава правесці свой час, а самае галоўнае пазнаёміцца з танцавальнай культурай і навучыцца танцаваць побытавыя танцы сваёй мясцовасці.  Таму будзем рады бачыць вас  у нашых філіялах. Магчыма менавіта вы зможаце стаць  пераемнікам традыцый і звычаяў сваёй спадчыны. Больш падрабязную інфармацыю  можна знайсці на нашым сайце, обо сацыяльных сетках.

[su_image_carousel source=»media: 7604,7605,7606,7607,7608,7609,7610,7611,7612,7613″ limit=»30″ slides_style=»photo» crop=»none» columns=»3″ align=»center» dots=»no» link=»lightbox» image_size=»full»]

Вам может также понравиться...