Архив рубрики: Сваякі

Народный семейный ансамбль «Сваякі»

График расписания занятий:
Суббота: 10.00-11.30 (сцена)

Народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ існуе 37 гадоў, і за гэты час яго склад амаль не змяніўся. Знакаміты мясцовы музыкант Эдуард Белы выхаваў сваіх дачок Марыю і Лілію ў любові да песні. Старэйшая дачка Марыя Бачынская арганізавала і аб’яднала вакол сябе сваякоў. Яна і ўсе ўдзельнікі – прадстаўнікі адной вялікай сям’і і звязаны не толькі роднаснымі сувязямі, але і любоўю да песні, да народных традыцый, якія з павагай захоўваюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне. Званне ”народны“ калектыў заслужана атрымаў у 2001 годзе і паспяхова пацвярджае яго.

Творчая дзейнасць народнага сямейнага ансамбля ”Сваякі“ накіравана на папулярызацыю народнай песні Гродзеншчыны, адраджэнне старажытных кулінарных традыцый рэгіёна, захаванне сямейных каштоўнасцяў, зберажэнне і прапаганду культурнай спадчыны Беларусі. У рэпертуары калектыва: беларускія і рускія народныя песні, песні сучасных беларускіх кампазітараў, аўтарскія апрацоўкі музычных кампазіцый. Значнае месца ў творчасці народнага сямейнага ансамбля ”Сваякі“ адводзіцца вывучэнню скарба гродзенскага традыцыйнага фальклору. Удзельнікі ансамбля транслююць рэгіянальныя каляндарна-абрадавыя песні, якія некалі спявалі іх продкі. Сямейны ансамбль ”Сваякі“ актыўна вядзе не толькі музычную дзейнасць, але і арганізуе этнаграфічныя і фальклорныя экспедыцыі. Па выніках гэтых экспедыцый кіраўнік ансамбля і яго ўдзельнікі стварылі музей народнага побыту ”Матчына хатка“. Гэты музей налічвае больш за 150 экспанатаў,  у тэлеконкурсе ”Хата на хату“ калектыў атрымаў дыплом ”За лепшы сямейны музей“. У 2017 годзе была створана музейная экспазіцыя ”Сцяжынкі жыццця ”Сваякоў“.

З мэтай папулярызацыі беларускіх народных традыцый і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва калектыў удзельнічае ў міжнародных фестывалях і конкурсах. Так, на фестывалі беларускай традыцыйнай культуры, арганізаваным беларускай дыяспарай у Беластоку (Польшча, 2002 г.) і на фестывалі беларуска-літоўскага памежжа ў Астраўцы (2011 г.), народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ прадставіў адзін з элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ”Комплекс ўменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне“. Гэта ўменне перадала Бачынскай Марыі яе цётка – Гецольд Ірына Іванаўна, выраб вясельнага каравая якой быў прадстаўлены ў 2006 годзе на навуковай канферэнцыі ў г. Турыне кандыдатам філалагічных навук І.І. Круком і магістрам педагагічных навук А.В. Катовіч. Народны ансамбль ”Сваякі“ захоўвае элемент НКС, які і з’яўляецца яго вiзiтнай карткай.

Па ініцыятыве ансамбля ”Сваякі“ ў 2018 годзе арганізаваны і праведзены фестываль-конкурс творчых сямейных дынастый ”Сваякі запрашаюць“, мэтай якога з’яўляецца падтрымка і развіццё традыцый сямейнай творчасці, умацавання сямейна-роднасных сувязяў пакаленняў на аснове агульнасці інтарэсаў і захапленняў.

З мэтай захавання традыцыйнай кулінарнай спадчыны калектыў ”Сваякі“ удзельнічаў у кулінарна-гістарычным шоу  ”Беларуская кухня“ на тэлеканале ”Беларусь-3“ (восень 2017 г.), дзе  ўдзельнікі знаёмілі гледачоў з унікальнымі рэцэптамі мясцовых старажытных  страў (”Бонды на дубовых лістах“, ”Лешч у гарчыцы“, ”Вараная бабка па-панску“ і г.д.). Здымкі праграм праходзілі ў бацькоўскай хаце Марыі Бачынскай у вёсцы Маісеевічы Ваўкавыскага раёна. У верасні 2018 года зроблены відэазапісы яшчэ чатырох праграм, якія хуткім часам выйдуць у тэлеэфір тэлеканала ”Беларусь-3“.

Народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ – мнагакратны ўдзельнік рэспубліканскіх, абласных, раённых фестываляў і конкурсаў. Ансамбль вядзе актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць: паспяхова выступае з канцэртамі і асобнымі нумарамі на мерапрыемствах вобласці, горада і раёна, на прадпрыемствах, у месцах адпачынку жыхароў і гасцей горада. Назапашаны песенны рэпертуар дазваляе калектыву даць трохгадзінную канцэртную праграму. Па выніках раённага агляду-конкурсу аматарскай мастацкай творчасці ”Беларусь – мая песня“ народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ неаднаразова быў лепшым у намінацыі ”Лепшы сямейны ансамбль“. У 2017 годзе ўдзельнічаў у раённым фестывалі ”Картофельная карусель“ у аграгарадку Вялікае Сяло Свіслацкага раёна, у 2018 годзе – у фестывалі жывой музыкі ”Поразаўскія сустрэчы“ у г.п. Поразава Свіслацкага раёна, у духоўна-свецкім фестывалі ”Пагранічны звон“ у аграгарадку Пагранічны Бераставіцкага раёна.

Сапраўдным поспехам можна лічыць удзел ансамбля народнага сямейнага ансамбля «Сваякі» ў тэлевізійным фальклорным шоу «Хата на хату» Рэспубліканскага тэлеканала «Беларусь-3», дзе яны сталі пераможцамі сярод 10-ці каманд Беларусі.

Кіраўнік калектыва Бачынская Марыя Эдуардаўна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі Гродзенскага ўпраўлення культуры, Ваўкавыскага райвыканкама, аддзела культуры, Савета дэпутатаў. Па выніках працы ў галіне культуры за 2017 год Марыя Эдуардаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама за добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё культуры Гродзенскай вобласці. У 2018 годзе Марыя Эдуардаўна занесена на Дошку пашаны Ваўкавыскага раёна, была дэлегатам урачыстага сходу, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, які адбыўся 2 красавіка 2018 года.

Народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ на сённяшні дзень з’яўляюцца адным з вядучых калектываў Ваўкавыскага раёна, які працуе ў накірунку захавання, развіцця і папулярызацыі беларускіх традыцый сямейнай аматарскай творчасці.

За значны ўклад у захаванне, развіцце і папулярызацыю беларускіх традыцый сямейнай аматарскай творчасці народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ прадстаўляецца да прысуджэння спецыяльнай прэміі Презыдэнта Рэспублікі Беларусь  2018 года ў намінацыі ”Народная і аматарская мастацкая творчасць“.

9 студзеня ў Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміяй» За духоўнае адраджэнне » і спецыяльнымі прэміямі дзеячам культуры і мастацтва па выніках 2018 года. Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

Сярод лаўрэатаў-народны сямейны ансамбль «Сваякі» філіяла «Дом культуры аграгарадка Юбілейны» Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры, які ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй за захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускіх традыцый сямейнай аматарскай творчасці, арганізацыю і правядзенне фестывалю-конкурсу творчых сямейных дынастый «Сваякі запрашаюць».

http://president.gov.by/ru/news_ru/view/prisuzhdeny-premii-za-duxovnoe-vozrozhdenie-i-spetsialnye-premii-dejateljam-kultury-i-iskusstva-2018-goda-20238/

Народны сямейны ансамбль «Сваякі» увесь час вядзе актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць. Выступае з канцэртамі і асобнымі нумарамі на мерапрыемствах горада і раёна, на прадпрыемствах, у месцах адпачынку жыхароў і гасцей горада, а таксама у маленькіх куточках нашай Радзімы — весачках. Так у 2019-2020 годзе калектыў выступіў з канцэртнымі праграмамі «Вас вітаюць Сваякі», «Сваякі запрашаюць», «Радзіме дарагой прысвячаецца», «Мы вітаць вас сёння рады», «От чистого сердца», «Квітней мой любы край» у аддаленных вёсках Ваўкавыскага раёна.

Водгукі ў сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці народнага сямейнага ансамбля ”Сваякі“ філіяла ”Дом культуры аг. Юбілейны“ дзяржаўнай установы культуры ”Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці“

  1. Аўштоль, А. Власть держит отчет: общение в новом формате / А.Аўштоль // Наш час. − 2018. – Люты (№ 10). – С.7.

  2. Аўштоль, А. Волковыщина: слагаемые успеха региона / А.Аўштоль // Наш час. – 2018. – Чэрвень (№ 43). − С.17.

  3. Аўштоль, А. Вяртанне да вытокаў / А.Аўштоль // Наш час. – 2017. – Чэрвень (№ 45). – С.16.

  4. Бачко, І. Струбніцкі фэст / І.Бачко // Зара над Нёманам. – 2018. – Чэрвень (№ 48). – С.7.

  5. В двух проектах // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://volkovysknews.by/nashi-proekty/lenta-novostei/9141-news.html  18.10.2017

  6. Кухарава, С. Для удачной посевной и богатого урожая / С.Кухарава // Наш час. 2018. – Красавік (№ 28). С.3.

  7. Кухарава, С. Потерянный рай, или как в Шустиках земляки встречались / С.Кухарава // Наш час. – 2018. –  Жнівень (№ 66). − С.3.

  8. Лучшая оценка – завоёванные награды. На совещании в ГДК работники культуры подвели итоги деятельности сферы за 2017 год // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://volkovysknews.by/kultura/10599-news.html 06.03.2018

  9. Музейная экспазіцыя ”Сцяжынкі жыцця ”Сваякоў“ адкрылася ў Доме культуры пасёлка Юбілейны // [Электронный ресурс]. – Режим доступа:     http://volkovysknews.by/kultura/10326-news.html 07.02.2018

  10.  Меркулава, А. В Росси отпраздновали день ВВС / А.Меркулава // Наш час. – 2017. Жнівень (№ 65). – С.22.

  11.  Народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ стаў пераможцам тэлешоу ”Хата на хату“ // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: ://volkovysknews.by/kultura/10521-news.html. 27.02.2018

  12.  Народны сямейны ансамбль ”Сваякі“ стаў пераможцам тэлешоу ”Хата на хату“ // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://grodnonews.by/category/dosug-i-otdyh/news41067.html 28.02.2018

  13.  Пракапеня, Л. Музейная экспазіцыя ”Сцяжынкі жыцця ”Сваякоў“ / Л.Пракапеня // Наш час. − 2018. – Люты (№ 12). – С.22.

  14.  Пракапеня, Л. Галоўны прыз у ”Сваякоў“ / Л.Пракапеня // Наш час. −  2018. – Люты (№ 17). – С.3.

  15.  Пракапеня, Л. Хороший отдых бывает не только летом / Л.Пракапеня //  Наш час. – 2017. – Кастрычнік (№ 80). – С.17.