Архив рубрики: Сцяжынкі жыцця «Сваякоў»

Музейная экспазіцыя «Сцяжынкі жыцця «Сваякоў»

Філіял «Дом культуры аграгарадка Юбілейны»
Адрас: 231920, Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, аграгарадок Юбілейны, вуліца Цэнтральная, 21
Тэл.: 8 (01512) 39 1 43
E-mail: dk-jubileyniy@mail.ru 
Час працы: Серада-пятніца, нядзеля: 10.00-19.00, перапынак: 14.00-15.00;
                   Субота 12.00-16.00

Музейная экспазіцыя народнага сямейнага ансамбля «Сваякі” створана на базе філіяла «Дом культуры аграгарадка Юбілейны” у лістападзе 2017 года па ініцыятыве дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці». У стварэнні экспазіцыі прынялі актыўны ўдзел: нязменны кіраўнік  калектыва  з 1981 года  Бачынская Марыя Эдуардаўна, удзельнікі калектыва і Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры,  член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь – мастак Кузьмар Станіслаў Андрэевіч. Экспазіцыя завецца «Сцяжынкі жыцця «Сваякоў». Яна  месціць у сябе больш 100 экспанатаў:  стэнды «Вытокі творчасці»,  “Творчае жыццё калектыва»,  фотастэнд «Наша экспазіцыя», выставу музычных прылад, на якіх ігралі ўдзельнікі ансамбля, граматы, узнагароды калектыва, сцэнічныя касцюмы, у якіх  выступалі  з пачатку існавання калектыва.  На стале размешчаны: партфоліо калектыва, інфармацыйныя  матэрыялы, у якіх пісалі пра калектыў («Кніга памяці», “Современники Волковыщины», перыядычныя выданні).   
Народны сямейны ансамбль «Сваякі» — адзіны сямейны калектыў у Ваўкавыскім раёне. Гэта яркі, самабытны, таленавіты згуртаваны сямейны калектыў, які з’яўляецца яркім носьбітам  беларускай народнай песні, народнай творчасці, прыкладам захавання сямейных каштоўнасцей, роднасных адносін  для нашчадкаў. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Пра канцэрты народнага сямейнага ансамбля «Сваякі» гучаць самыя лепшыя водгукі ўдзячных гледачоў. У рэпертуар калектыва ўваходзяць апрацаваныя беларускія народныя, рускія, украінскія песні і творы з рэпертуара  вядомых калектываў. Народны сямейны ансамбль «Сваякі» — актыўны ўдзельнік шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемстваў. Штогод ансамбль па выніках раённага агляду-конкурсу «Беларусь — мая песня» з’яўляецца пераможцам у намінацыі «Лепшы сямейны калектыў». Творчасці сямейнага ансамбля неаднаразова апладыравалі адпачывальнікі санаторыяў Гродзенскай і Мінскай абласцей: «Пралеска», «Энергетык», «Поречье», «Свінатак» і «Сосновый бор».
Каханне і непаўторную прыгажосць беларускай народнай песні нясуць удзельнікі ансамбля сваім гледачам, выступаючы на шматлікіх мерапрыемствах горада і раёна.
У 2017 годзе з канцэртнымі праграмамі выязджалі: на «Святая бульбы» ў Новы Двор Свіслацкага раёна, вёску Гожа Зельвенскага раёна, у г.п. Рось на «Дзень авіяцыі», свята вёскі Мачуліна, на палявы стан з абрадам «Зажынкі»,  з віншаваннямі да 8 сакавіка і  Новага года  па фермах КСУП «Няверавічы».
У лістападзе  калектыў прыняў удзел у  новым праекце  тэлеканала «Беларусь-3» фальклорнае шоу «Хата на хату».  Сярод лепшых дзесяці сямейных каманд  Рэспублікі Беларусь народны сямейны калектыў «Сваякі» заняў першае прызавое месца, атрымаў дыплом конкурсу  «За лепшы сямейны музей».
Як вынікам гэтай разнастайнай творчай дзейнасці з’яўляецца высокая адзнака главы дзяржавы.  9 студзеня ў Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміяй «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнымі прэміямі дзеячам культуры і мастацтва па выніках 2018 года.
Сярод лаўрэатаў — народны сямейны ансамбль «Сваякі» філіяла «Дом культуры аграгарадка Юбілейны» Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры, які ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй за захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускіх традыцый сямейнай аматарскай творчасці, арганізацыю і правядзенне фестывалю-конкурсу творчых сямейных дынастый «Сваякі запрашаюць».