“А на нашай ніўцы сёння Дажыначкі”

Традыцыя “Дажынак” жыве. У ёй – вялікая стваральная сіла. На ёй трымаецца сувязь паміж пакаленнямі, яна – мост у будучыню, вялікую і шчаслівую. Бо інакш не можа быць у краіне, дзе найвышэйшай каштоўнасцю з’яўляецца Чалавек-Працаўнік. У гэты дзень шчыра дзякуюць людзей за працу, дабрасумленнасць, адказнасць у іх нялегкай справе, а гэта: камбайнеры, вадзіцелі, сямейныя і маладзёжныя экіпажы, галоўныя аграномы, аператары і машыністы зернесушыльных комплексаў.
У абрадзе “Выкуп дажыначнага снапа” жанчыны вітаюць кіраўніка гаспадаркі снапом і сімвалам свята – духмяным караваем, выпечаным з мукі сёлетняга ўраджаю.
Урачыстую частку свята традыцыйна працягвае канцэрт.  Так працаўнікі філіяла “Дом культуры аг.Юбілейны” і філіяла “Рупейкаўскі Дом культуры” падрыхтавалі святочныя канцэртныя праграмы для гаспадароў жніва ААТ “Хацькоўцы” і КСУП “Няверавічы”: “А на нашай ніўцы сёння Дажыначкі” і “Каравай, як сонейка, людзям на здаровейка!”, дзе гучалі словы віншавання і музычныя нумары для ўдзельнікаў жніва, такія як: “Белыя росы”, “Гаспадар”, “Ляцяць у вырай журавы над пожняй”, “Добрага здароў’я вам усім” і інш.