Банды на дубовых лісцях

13 мая 2022 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь разглядаецца пытанне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці”. Носьбіты традыцыі і маладыя гаспадыні Гродзеншчыны прадставілі для дэгустацыі “дранікі”, “бульбяныя бліны” з Іўеўскага і Лідскага раёнаў, “банды на дубовых лісцях” з Ваўкавыскага раёна, “бульбяную бабку” з Гродзенскай вобласти.