«Беларуская хата гасцямі багата!»

Сёння, 25 красавіка, для дзяцей і моладзі з г. Гродна адбылася сапраўдная імпрэза. Госці наведалі музейны пакой “Матчына хатка” і музейную экспазіцыю “Сцяжынкі жыцця “Сваякоў” філіяла “Дом культуры аг. Юбілейный” і музейны пакой “Ізабелін кулінарны” філіяла “Ізабелінскі Дом культуры”. Турысты прынялі ўдзел у анімацыйных праграмах: “Кожная хата гасцямі багата!” і “Забаўлянкі з Петухова ад Алесі і Янкі”, якія ўключалі ў сябе беларускія народныя гульні, выставу пераносных макетаў “Беларускі побыт”, майстар-клас па побытавых танцах.