“Беларуская хата гасцямі багата”

2 снежня навучэнцы Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжу наведалі этна-выставу “Беларуская хата гасцямі багата” ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П. І. Баграціёна, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры.
Прысутныя на гадзіну сталі удзельнікамі інтэрактыўнай праграммы і мелі магчымасць пазнаеміцца з перасоўнай выставай макетаў “Беларускі быт”, на якой былі прадстаўлены хаткі з розных вёсак Ваўкавыскага раёну. Кожны змог дакрануцца да часткі быту, а таксама пагуляць у старажытныя беларускія гульні: “Млын”, “Чаўнок” і “Вясёлы шалястун”. Заканчэннем праграмы стаў майстар-клас па побытавых танцах, на якім навучэнцы пазнаёміліся са старабеларускім танцам “Кракавяк”.
Усе ўдзельнікі змаглі перанесціся ў мінулае і зазірнуць у паўсядзённае жыццё беларускай сям’і, бо здаўна на Беларусі заўседы казалі: “Хто ведае і шануе свае карані, той будзе лепей жыць у будучыні”.