“Веды і ўменні па вырабе традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”

У рамках правядзення ХІІІ Рэспубліканскfга феcтывалю нацыянальных культур 3-4 чэрвеня 2022г. у Гродна, была арганізавана выстаўка элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўная ўстанова культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” прадставіў свой элемент НКС: “Веды і ўменні па вырабе традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”. Каравайніца з вескі Ятвезь Карнацэвіч Ніна Іванаўна прадставіла свой вясельны каравай, і была адзначана Дыпломам за трансляцыю элемента.