Віншуем з перамогай!

У Шчучыне адбыліся заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”. Віншуем народную фальклорную групу “Чараўніцы” філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” з чарговай перамогай! Прадстаўнікі ад Ваўкавыскага раёну сталі лаўрэатамі ІІІ ступені ў намінацыі “Народны фальклорны гурт”, а вакальная група “Надзея” філіяла “Войткавіцкі Дом культуры” атрымала дыплом за ўдзел.