“Дажынкі-2021”!

4 верасня ў Ваўкавыску было па-святочнаму весела і цёпла!  Таму, што Ваўкавыск святкаваў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2021”!   2021 год абвешчаны кіраўніком дзяржавы Годам народнага адзінства. Усе мы, уся краіна, уся Беларусь не стамімся гаварыць: “Велікі дзякуй, паважаныя хлебаробы, за вашу працу, за хлеб на нашых сталах!”.
       Кожная гаспадарка прывезла на свята караваі з мукі новага ўраджаю. А каб у хатах заўседы было багацце і шчасце, і каб у наступным годдзе быў добры ўраджай па традыцыі караваі асвяцілі, так як асвечаны хлеб набывае вялікую сілу і прыносіць людзям сапраўднае шчасце.
      Якія Дажынкі без заслужаных узнагарод за нястомную працу і бязмежную адданасць роднай зямлі з рук старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіла Сіцько!
     Весела і з каларытам прадстаўлялі свае падворкі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, прэзентуя нацыянальную страву сваёй мясцовасці “Гастра-фэст”.  
      Кожны знайшоў сабе занятак па інтарэсах: раённыя спаборніцтвы “Уладар сяла”,  спаборніцтвы “Лесаруб-2021”, інтэрактыўная пляцоўка ў рамках адзінага Дня бяспекі, інтэрактыўная пляцоўка турыстычнага кластара аграсядзібаў “Заходняя пляцоўка”, фудкорты і выступленне заслужанага ансамбля “Бяседа”, фольк-бэнда “Неруш” і шоу-канцэрт спявачкі Влады!