«Дожинки»

Традыцыя завяршаць жніво згодна з народнымі звычаямі ў нашым раёне  шануецца мясцовымі жыхарамі. У суботу, 21 жніўня, працаўнікі КСУП «Племзавод Рось» ўрачыста зжалі апошні сноп новага ўраджаю. У адпаведнасці з народнымі традыцыямі кіраўніка гаспадаркі віталі дажыначным снапом і сімвалам свята — духмяным караваем з мукі сёлетняга ўраджаю. А работнікі філіяла «Роскі Дом культуры», для іх віншавання, падрыхтавалі святочную праграму.