«Зажынкі»

У Беларусі з даўніх гадоў святкавалі свята «Зажынкі». Нашы продкі ведалі, што спачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй і падзякаваць ёй за падораны ўраджай. Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў цаной гэтага цудоўнага любоўнага згавору.
Вось і на гэтым тыдні на збожжавых палетках Ваўкавыскага раёну прайшлі зажыначныя абрады.
Святочны настрой камбайнерам дарылі работнікі філіялаў Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры, якія правялі старадаўні абрад «Зажынкі» і праспявалі душэўныя песні з пажаданнямі высокіх намалотаў. А затым, як здаўна на Беларусі вядзецца, жнейкі ў нацыянальных касцюмах зажыналі першыя снапы звычайнымі сярпамі, якія дасталіся нам ад прадзедаў.
Перад вялікай і значнай падзеяй беларусы прасілі благаслаўлення Божага, благаславілі на добрую працу працаўнікоў святары праваслаўнай і каталіцкай канфесіі.