Купалле

Весела, з запалам, з жартамі-прымаўкамі работнікі філіялаў Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры весялілі шматлікіх гледачоў аграгарадкоў Ваўкавыскага раёна. Глядачы, якія прыйшлі на купальскае свята не адышлі ад традыцый продкаў — сплялі вянкі для таго, каб ноччу на рацэ пусціць іх на ваду, праз вогнішча паскакаць і загадаць самае патаемнае жаданне, павадзіць традыцыйныя для Купалля карагоды, і вядома ж, знайсці Папараць-кветку.