“Прыйдзі, вясна, прыйдзі, красна!”

Гуканне вясны – народнае беларускае свята. Згодна з ім лічылася, што калі добра паклікаць вясну, тады і цяпло прыйдзе хутчэй. У аграгарадку Мацвееўцы захавалі гэтую народную традыцыю. Работнікі філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” на фальклорнай праграме “Прыйдзі, вясна, прыйдзі, красна!” 25 сакавіка разам з жыхарамі гукалі вясну: карагодамі, спевамі вяснянак, гульнямі, і, канешне, частавліся смачнымі птушакамі з цеста. Будем спадзявацца, што  сапраўдные веснавое цяпло хутка прыляціць да нас!