«Прыйшлі Каляды – усе людзі рады!»

Удзельнікі  гуртоў  філіялаў Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры  павіншавалі жыхароў сельскай мясцовасці з Калядамі.  У кожную хату  яны прыносілі з сабой  песні, добрыя пажанні плёну і шчасця на ўвесь год. Разам з калядоўшчыкамі настрой падымалі міфічныя істоты, персанажы, якія дайшлі да нас з даўніны, — Каза, Мядзведзь, цыгане, калядная зорка.