«Свята Сёмухі вітаем!»

«Свята Сёмухі вітаем!» – пад такой назвай ладзілася свята 20 чэрвеня ў філіале “Рупейкаўскі Дом культуры”. “Сабраўся народ і вадзілі карагоды, і гульні гулялі, і песні спявалі!”. У абрадзе кумавання сяброўкі прасілі адна ў адной прабачэння, каб увесь год жыць у згодзе. Дзяўчата варажылі на лёс, завівалі вянкі, танцавалі пабытовыя танцы. Вясёлае атрымалася свята і гасцей сабрала багата.