«Сцяжынкамі маёй памяці»

13 жніўня работнікі філіяла «Ізабелінскі Дом культуры» наведалі вёску Нізяны з канцэртнай праграмай «Сцяжынкамі маёй памяці». Яны падрыхтавалі добры канцэрт, і складаўся ён выключна з песень на роднай мове, якія меладычна разносіліся па акрузе. Па ўсяму відаць было, што канцэрт не пакінуў абыякавым нікога і ўсім спадабаўся, бо разам з песнямі артысты прывезлі сонечны настрой.