Тэматычная  праграма “ Багач ідзе- дастатак  нясе”

У нядзелю, 19 верасня, у філіяле “Рупейкаўскі Дом культуры” прайшла тэматычная  праграма “ Багач ідзе- дастатак  нясе”.
Багач – гэта адно з восеньскіх старажытных свят, якое прымяркованае да заканчэння збору ўраджаю. Яго сімвалам лічыцца – лубок з жытам, у якім замацавана свечка. Запаліўшы свечку, як сімвал сонца, лубок абносілі па ўсей весцы, заходзячы ў кожную хату. Гэтым абрадам людзі як бы дзякавалі Богу за багаты ўраджай і спадзяваліся на тое, што ў наступным годзе ўраджай будзе не горшы. Пра ўсе гэта распавяла вядучая – гаспадыня свята Галіна Немец.
 Цікавыя гульні і конкурсы, якія праводзіліся на працягу ўсей тыматычнай праграмы не давалі сумаваць нікому. Гульневая праграма “Багач сустракаем – у гульні гуляем” змагла захапіць усіх удзельнікаў мерапрыемства. Дзіцячая аўдыторыя з задавальненнем прымала ўдзел у гульнях.
А ўдзельнікі гуртка мастацкай творчасці “Радуга” парадавалі ўсіх прысутных вяселымі, добрымі песнямі.  Свята атрымалася вясёлым і пазнавальным.