Тэматычную праграму “Прыйшоў Багач – хавай рагач”.

  Усіх жыхароў і гасцей аг. Рупейкі філіял “Рупейкаўскі Дом культуры” запрасіў на тэматычную праграму “Прыйшоў Багач – хавай рагач” у нядзелю 20 верасня.
  Багач – гэта адно з восеньскіх старажытных свят, якое прымяркованае да заканчэння збору ўраджаю. Яго сімвалам лічыцца – лубок з жытам у якім замацавана свечка. Запаліўшы свечку, як сімвал сонца, лубок абносілі па ўсей весцы, заходзячы ў кожную хату. Гэтым абрадам людзі як бы дзякавалі Богу за багаты ўраджай і спадзяваліся на тое, што ў наступным годзе ўраджай будзе не горшы. Пра ўсе гэта распавяла вядучая – гаспадыня свята. На свята завіталі ўдзельнікі клуба аматараў народнай песні “Бліскавіца”, якія павіншавалі ўсіх са святам і правялі сцэнічны варыянт абрада  “Багач”.
  Цікавыя гульні і конкурсы, якія праводзіліся на працягу ўсей тыматычнай праграмы не давалі сумаваць нікому. Гульневая праграма “Багачоўскія забавы” змагла захапіць усіх прысутных. Дзіцячая аўдыторыя з задавальненнем удзельнічала ў конкурсах, а дарослыя гледачы апладысментамі падтрымлівалі іх.
  А якое свята ды без песні? Удзельнікі клуба аматараў народнай песні “Бліскавіца” падаравалі добры настрой усім прысутным. У іх выкананні гучалі такія песні як: “Каб я знала”, “Ой, гора ой, бяда”, “Забава”, “Ой, ляцелі гусі з броду” і інш. Свята атрымалася вясёлым і пазнавальным.