Фальк-круіз «Завалінка»

5 жніўня на танцавальнай пляцоўцы гарадскога парка г.Ваўкавыска народны фальклорны гурт “Чараўніцы” філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” і работнікі філіяла “Рупейкаўскі Дом культуры” правялі фальк-круіз «Завалінка», галоўнай ідэяй якога стала папулярызацыя народнай фальклорнай творчасці. Для гледачоў вядучыя  здзейснілі вуснае падарожжа па народных фальклорных песнях, байках, а таксама распавядалі аб сямейных традыцыях нашых продкаў. А майстар-клас па пабытовых танцах ад пераможцаў абласнога фестывалю-свята “Танцуем па-даўнейшаму” стварыў настрой народнага свята, падараваўшы шмат пазітыўных эмоцый.