Апагеем уборачнай кампаніі традыцыйна стаў штогадовы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2020», якія ў гэтым годзе Ваўкавышчына адсвяткавала ў аграгарадку Рэпля і які з хваляваннем і пашанай падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі Ваўкавысскага раённага Центра культуры 19 верасня.
Пачатак святу даў конкурс падворкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Ярка аформленыя падворкі прыцягвалі сваёй арыгінальнасцю, каларытам і традыцыйна хлебасольнымі сталамі, пакаштаваць стравы з якіх запрашалі ўсіх гасцей Дажынак.
Святочная праграма працягнулася адкрыццём памятнага знака – каменя, сімвала раённых Дажынак. З прывітальным словам выступілі старшыня Вярэйкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Анатоль Казіміравіч Стасюкевіч і дырэктар раённага сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Ваўкавыскае” – Сяргей Сяргеевіч Чаркоўскі.
Пасля ўрачыстага шэсця ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ваўкавыскага раёна, віншаванні і словы падзякі ўсім ўдзельнікам свята, выказаў старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Міхайлавіч Сіцько. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю рапсу, збожжавых і зернебабовых культур у 2020 годзе, раённага спаборніцтва сярод моладзевых уборачных экіпажаў.
Так сама ў гэты дзень былі адрасаваны словы падзякі і ўручаны каштоўныя падарункі работнікам арганізацый і прадпрыемстваў, якія прыцягваліся да ўборкі збожжавых культур ад начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Іванавіча Захарчука, старшыні Ваўкавыскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – Аляксандра Васільевіча Казака, першага сакратара Ваўкавыскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі Рэспубліканскі Саюз моладзі” — Наталлі Александраўны Клімчук.
Традыцыйны сімвал дажыначнай эстафеты, які передаецца штогод ад гаспадаркі да гаспадаркі, быў уручаны гаспадарамі аграгарадка Рэпля гаспадарам аграгарадка Воўпа, якія у наступным годзе будуць прымаць гасцей свята “Дажынкі-2021”.
Свае музычныя віншаванні ўсім прысутным падарылі артысты Ваўкавысскага гарадскога Дома культуры і народны ансамбль беларускай песні “Медуніцы” г. Шчучын.
Адначасова з праграмай на асноўнай пляцоўцы, на стадыёне прайшоў раённы конкурс “Уладар сяла”, у якім прынялі ўдзел маладыя сем’і Ваўкавышчыны.
А ў завяршэнні штогадовага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2020» ўсіх хлебаробаў Ваўкавыскай зямлі віншавала группа “Дразды”.