“Ёсць хлеб – будзе і песня”

У мінулую суботу ў філіяле “Ізабелінскі Дом культуры” прайшоў тэматычны канцэрт “Ёсць хлеб – будзе і песня”, прысвечаны заканчэнню ўборачнай кампаніі ў КСУП “Мацвееўцы”.
Каб у наступным годзе быў добры ўраджай, а ў хатах заўсёды было багацце і шчасце, каравай з новага ўраджая быў асвечаны настаяцелем Храма Святога Архангела Міхаіла айцом Сергіем.
З прывітальным словам да працаўнікоў выступіў першы намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, начальнік па сельскай гаспадарцы Дзмітрый Іванавіч Захарчук.
З віншаваннем з заканчэннем жніва да прысутных звярнуўся кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Аркадзьевіч Саўчык і галоўны аграном Віктар Іосіфавіч Буяк.
Дырэктар КСУП “Мацвееўцы” і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Тамара Канстанцінаўна Бяляцкая ўручылі пераможцам жніва 2020 караваі і грашовыя прэміі.
Работнікі філіялаў “Ізабелінскі Дом культуры” і “Мацвееўскі Дом культуры” парадавалі хлебаробаў сваімі канцэртнымі нумарамі.