Інтерактыўны этна-праект “Беларуская хата гасцямі багата”

Сёння, 4 лістапада, стартаваў інтерактыўны этна-праект “Беларуская хата гасцямі багата” ў рамках часовай экспазіцыі “Веков связующая нить” Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя П. І. Баграціёна. Першымі ўдзельнікамі інтэрактыву, падрыхтаванага супрацоўнікамі Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры, сталі навучэнцы і настаўнікі ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Ваўкавыска”.
Усе прысутныя, з дапамогай двух беларускіх дзяўчын – Марылі і Вольгі, мелі магчымасць на гадзіну перанесціся ў мінулае і зазірнуць у паўсядзённае жыццё беларускай сям’і. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікала перасоўная выстава макетаў “Беларускі быт”, на якой былі прадстаўлены хаткі з розных вёсак Ваўкавыскага раёну. Кожны змог дакрануцца да часткі быту, а таксама пагуляць у старажытныя беларускія гульні: “Млын”, “Чаўнок” і “Вясёлы шалястун”. Заканчэннем  праграмы стаў майстар-клас па побытавых танцах, на якім дзеці пазнаёміліся са старабеларускім танцам “Кракавяк”. Здаўна на Беларусі заўседы казалі: “Хто ведае і шануе свае карані, той будзе лепей жыць у будучыні”.