Абрад «Валоканне»

8 красавіка ў вёсцы Галынка Ваўкавыскага раёна правялі святочны абрад «Валоканне». Са старадаўнімі народнымі песнямі прайшлі па вясковых вуліцах работнікі філіяла «Гнезнаўскі Дом культуры». Вялікдзень — адно з галоўных абрадавых святаў у беларускім народным календары. Валачобнікі падыходзілі да кожнага дома, у песнях жадалі гаспадарам здароўя, шчасця і багатага ўраджаю на будучы год.

Вам может также понравиться...