«АРТ-сустрэча»

     “Паэзія душы” — пад такой назвай у Вярэйкаўскім Доме культуры  адбылася АРТ-сустрэча з паэтам, земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, перакладчыкам, ганаровым настаўнікам Міжнароднага  Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва – Віктарам Курловічам.  Віктар Георгіевіч распавёў пра сябе і сваю творчасць, пазнаёміў са зборнікамі сваіх вершаў – “Пах медуніцы” і “На скрыжаванні восені і лета”. Падчас імпрэзы ў выкананні аўтара і ўдзельнікаў сустрэчы прагучала шмат цудоўных вершаў, якія пранізаны любоўю да Радзімы і роднага краю, разважаннямі аб сэнсе жыцця, каханнем, гумарам. Час праляцеў непрыкметна.  Усе удзельнікі былі задаволены магчымасцю пагутарыць з паэтам і адчуць пачуццё гонару, што нашу малую радзіму прасляўляе такі таленавіты чалавек.

Вам может также понравиться...