«Беларуская хата гасцямі багата» у аграгарадку Юбілейны

Малодшыя навучэнцы гімназіі № 1 г. Ваўкавыска здзейснілі падарожжа ў Дом культуры аг. Юбілейны, дзе сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай праграмы “Беларуская хата гасцямі багата”. Яны пазнаёміліся з экспазіцыяй музейнага пакою “Матчына хатка”, наведалі залу з перасоўнай выставай макетаў “Беларускі быт”, на якой былі прадстаўлены хаткі з розных вёсак Ваўкавыскага раёну. Кожны ўдзельнік змог дакрануцца да часткі быту, а таксама пагуляць у старажытныя беларускія гульні: “Млын”, “Чаўнок”, “Пярсцёнак” і “Вясёлы шалястун” з супрацоўнікамі раённага Цэнтра культуры. Заканчэннем праграмы стаў майстар-клас па побытавых танцах, на якім навучэнцы пазнаёміліся са старабеларускім танцам “Кракавяк”.

Вам может также понравиться...