“Беларускі пояс: зручны і прыгожы”

Філіялам “Матвееўскі ДК” Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры быў праведзены вусны часопіс “Беларускі пояс: зручны і прыгожы”. Мэтай якога з’яўляецца азнакамленне сучаснай моладдзі з культурай нашых продкаў.Удзельнікі, гартаючы старонкі вуснага часопіса, даведаліся, што пояс у традыцыйнай культуры беларусаў з’яўляўся значным і выключна шматфункцыянальным прадметам. Быў не толькі неабходным кампанентам адзення, але і выконваў разнастайныя сімвалічныя і абрадавыя функцыі, а таксама выкарыстоўваўся ў побыце ў розных мэтах.Па заканчэнні вуснага часопіса, кожны глядач упэўніуся ў тым, што паясы створаныя народнымі майстрамі, увасабляюць багатыя традыцыі арнаментальнага мастацтва беларусаў.