«Зажынкі».
«КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ»
У сельскіх гаспадарках Ваўкавышчыны настаў час збору новага ўраджаю збожжа. Пачатак жніва з’яўляецца важным святам для беларускай вёскі, урачыста адзначаемай абрадам «Зажынкі». Дзякуючы яму, згодна з народнымі прыкметамі, ніва становіцца ўрадлівай, а каласы – спеюць і цяжэюць. Лічылася, што якія будуць Зажынкі, такія і Дажынкі. Так і сёлета філіялы «Субацкі Дом культуры», «Рупейкаўскі Дом культуры», «Ізабелінскі Дом культуры», «Мацвееўскі Дом культуры» і «Вярэйкаўскі Дом культуры» Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры правялі першыя зажыначныя абрады. Удзельнікі абрадаў спявалі песні, жадаючы шчодрага ўраджаю, здароўя, жыццялюбства жніцам ды росквіту ўсім гаспадаркам. Падчас святочнай падзеі, працаўнікоў блаславілі на добрую працу святары праваслаўнай і каталіцкай канфесій.