«Засеўкі»

Ярка свеціць сонейка, зямля пакрываецца маладой зелянінай, весела спяваюць птушкі … выдатнае надвор’е для пачатку пасяўной! Спецыяльны абрад «Засеўкі», правядзенне якога, па даўняму павер’ю, спрыяе паспяховаму сельскагаспадарчаму году, прайшоў на адным з палёў КСУП «Няверавічы». Кіраўніцтва гаспадаркі паклала пачатак сяўбе, кінуўшы ў добрую глебу першае насенне, а работнікі філіяла » Дом культуры аг.Юбілейны » правялі адпаведны рытуал, які суправаджаўся песнямі, танцамі і вершамі. А гэта значыць, што вясновая пасяўная кампанія ў Ваўкавыскім раёне пачалася.

Вам может также понравиться...