Каляда прыйдзе — добры год будзе!

Каляды – адно з галоўных святаў у календары беларусаў, якое вельмі спадабаецца жыхарам вёсак і  аграгарадкоў Ваўкавыскага раёна. Святочны і казачны час быў напоўнены абрадамі, вясёлымі гульнямі і спевамі, у якіх пераплятаюцца хрысціянскія і свецкія традыцыі. А галоўнай святочнай забавай з’яўляецца калядаванне – хаджэнне па хатах са спевамі, танцамі, тэатральнымі прадстаўленнямі, якое правялі работнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры ў населеных пунктах раёна.
Так, работнікі філіяла «Вярэйкаўскі Дом культуры» 8 студзеня вырашылі падоўжыць святочны навагодні настрой жыхарам аграгарадка Вярэйкі забаўляльнай праграмай «З Калядамі і Новым годам». Вясёлыя гульні «Накармі снегавіка», «Музычны Сняжок», віктарына на зімовую тэматыку, дзе можна было праспяваць і патанчыць, спадабаліся ўсім дзецям і дарослым.
Таксама 8 студзеня ў аграгарадку Рэпля тэатралізаванае прадстаўленне «Калядная зорка» прайшло з народнымі абрадамі, беларускімі песнямі «Ой, Каляда», «Ехала Каляда», гульнямі «Залатыя вароты», «У госці да бабулі», конкурсамі «Вушкі змерзлі», «Гаспадыня» і забавамі «Мядзведжая нага», «Каза». Вясёлая і гучная музыка стваралі добры настрой. Сюды прыходзілі сем’ямі, разам з дзецьмі і не пашкадавалі: усе весела правялі час і атрымалі масу пазітыўных эмоцый. Бо ў народзе кажуць, што калі радасна сустрэць пачатак Новага года, то ўвесь год будзе вясёлым і шчаслівым!

Вам может также понравиться...