«Кожная хата капустай багата».

БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
У мінулыя выхадныя ў аг. Рэпля прайшло гастранамічнае свята капусты «Кожная хата капустай багата». На свяце капусты жыхары аграгарадка дзяліліся лепшымі рэцэптамі квашання капусты і прымалі актыўны ўдзел у капусных батлах. На выставачных сталах былі прадстаўлены самыя ўраджайныя і нават касцюміраваныя капусныя качаны, кулінарныя стравы з капусты. Усе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у гульнёвых праграмах, падрыхтаваных работнікамі філіялаў «Ендрыхаўскі сельскі Дом культуры» і «Вярэйкаўскі Дом культуры». Канцэртныя нумары Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры і народнага ансамбля песні «Згода» падарылі гледачам яркія эмоцыі і добры настрой. Завяршылася свята танцавальным капусным флэшмобам і дэгустацыяй мясцовай стравы «Капуста па-рэплеўскі».

Вам может также понравиться...