Музейная экспазіцыя “Ізабелін кулінарны”
Філіял “Ізабелінскі Дом культуры”
Адрас: 231922, Ваўкавыскі раён, в.Ізабелін, вул.Ваўкавысская, 34
Тэл.: 8 (01512) 39 7 73
E-mail: izabelin.dk34@mail.ru
Час працы: Серада-пятніца, нядзеля: 10.00-19.00, перапынак 14.00-15.00. Субота: 12.00-16.00
27 снежня 2018 у філіяле “Ізабелінскі Дом культуры” дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” адбылося адкрыццё музейнай экспазіцыі “Ізабелін кулінарны”.
Экспазіцыя створана з мэтай збору і захавання прадметаў хатняга ўжытку, зберажэння адметных рэцэптаў і папулярызацыі традыцыйнай кухні Ваўкавышчыны, а таксама элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Комплекс уменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”. Унікальнасццю гэтай экспазыцыі з’яўляецца тое, што ў ей прадстаўлены экспанаты мінулага часу – часу, калі жылі нашы дзяды і прадзеды. Галоўным атрыбутам экспазіцыі з’яўляецца печ, з якой і пачынаўся быт. Астатнюю колькасць гэтай экспазіцыі ўключаюць разнастайныя прадметы, якімі быў напоўнены быт простага чалавека і без якіях не ўяўлялася жыццё. Гэта: прас; калаўродак; бутля, у якой захоўвалася віно, прыгатаванае на свята; лекавыя травы; сталы; лавы; збаны, чыгуны і другое кухоннае начыненне, у чым гатавалі і на стол падавалі; шафка; сіта; жарнава; свірн.
Вялікае значэнне ў музеі маюць рэцэпты, якія збіраліся апошнія два гады ў жыхароў вёскі Ізабелін, узятыя ад продкаў і захаваныя да сённяшніх дзён.
Наведвальнікаў чакае экскурсія “Петухоўская сядзіба” (в. Ізабелін называлася Петуховічы/Петухова), якую распачынае Дзед Усявед, узгадваючы асноўныя падзеі з гісторыі вёскі. Гаспадыні цётка Наталля і цётка Алена распавядаюць пра прызначэнне прадметаў побыту, дзеляцца ваўкавыскімі рэцэптамі. А конкурсна-інтэрактыўная праграма для дзяцей і моладзі “Ізабелінскія гаспадары і гаспадынькі”, прапануе прыгатаваць некалькі ізабелінскіх страў.