Народный ансамбль песни «Згода»

Вакальны калектыў дзейнічае пры філіале “Вярэйкаўскі Дом культуры” з 1980 года. Гэты калектыў быў створаны як харавы, і на працягу многіх год паспяхова выступаў на розных пляцоўках горада і раёна, а таксама ў аграгарадку Вярэйкі. За час творчага станаўлення адбываліся змены ў калектыве, артысты перайшлі на больш высокі ўзровень выканання. У 2004 годзе творчы вакальны калектыў “Згода” атрымаў найменне “народны”, якое паспяхова паццверджвае сваёй творчай дзейнасцю.

У складзе калектыву 12 удзельнікаў: 8 жаночых і 4 мужчынскіх галасоў, трымаюць накірунак на ўдасканаленне свайго выканаўчага майстэрства, пашырае рэпертуар, знаходзіцца ў стане творчага пошуку. У сваёй канцэртнай дзейнасці апрабавана шмат твораў рознага накірунку: акадэмічнага, народнага, з музычным суправаджэннем і без аккампанементу, беларускіх і рускіх аўтараў, апрацоўкі беларускіх народных песен Сяргея Беражнова, Галіны Несцяровіч, Валерыя Кручкова.

У рамках ансабля ўзніклі дуэты, трыа, квартэты, салісты, сямейны ансамбль. З’явіліся творы з харэаграфічнымі замалёўкамі.

Калектыў “Згода” удзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных каляндарным святочным датам на розных пляцоўках горада і раёна, у аддаленых вёсках, на палях гаспадаркі, сустрэчы міжнародных дэлегацый, кіраўнікоў рознага узроўню. Неадначасова ўдзельнічалі ў абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі” і з канцэртамі па другіх раёнах Гродзенскай вобласці. У 2019 годзе па выніках работы ўзнагароджаны Граматай Ваўкавыскага раёнага Савета дэпутатаў за ўдзел і перамогу ў абласных конкурсах, актыўную канцэртную дзейнасць у рамках акцыі «Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі», неаднаразова быў узнагароджаны дыпломамі як “лепшая змешаная вакальная група” па выніках раённага агляду-конкурсу аматарскай мастацкай творчасці “Беларусь – мая песня”.

Вялікая заслуга ў творчым стаўленні калектыву адносіцца былому кіраўніку ансамбля – Бязгодавай Алене Уладзіміраўне.

Ансамблем быў знойдзены новы накірунак у сваёй творчай дзейнасці, распрацаваны і ўзяты ў работу вясельны абрад “Сустракаем маладых”.

Народны ансамбль песні “Згода” на сённяшні дзень з’яўляецца адным з вядучых калектываў Ваўкавыскага раёну і жыве паўнавартастным творчым жыццём, і радуе гледачоў сваімі выступленнямі. Гэта мабільны калектыў, здольны вырашаць самыя высокія творчыя задачы. Адной з самых большых яго годнасцей – стабільнасць і тэндэнцыя да росту.

  • 2021-2022 гг. – Дыпломы за ўдзел у музычным фестывалі “Живой звук” (г. Ваўкавыск);
  • 2021-2023 гг. – дыпломы “Лепшая змешаная вакальная група” раённага агляду-конкурсу аматарскай мастацкай творчасці “Беларусь – мая песня”;
  • 2022 г. – дыплом за ўдзел у рэгіянальным фестывалі-кірмашы вырабаў расмесленікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”, (г. Гродна).
  • 23 снежня 2004 года калектыву прысвоена найменне “народны”, загад Міністэрства культуры № 137

Пастанова калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2023 г.  Аб пацвярджэнні найменняў «народны» («узорны») аматарскім калектывам мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці.

Ссылка на газету «Наш час» https://volkovysknews.by/sotsium/17311-volkovychane-na-dozhinkakh-v-smorgoni-s-pesnej-karavaem-i-pobedami (ноябрь 2019 г.)

4 красавіка 2021 года — Народны ансамбля песні «Згода» прыняў удзел у рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў «Гродзенская традыцыя да свята Вялікадня» ў г.Гродна. 25 верасня 2021г.на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі – 2021» у г. Скідзелі народны ансамбль песні «Згода» прыняў удзел у прадстаўленні падворка Ваўкавыскага раёна.

Ссылка на газету «Наш час» https://volkovysknews.by/sotsium/25298-polevoj-stan-na-podvore-artisty-na-otkrytii-i-pobeda-v-selskoj-estafete-volkovychane-prinyali-uchastie-v-oblastnom-festivale-yarma

9 красавіка 2022 г.на рэгіянальным свяце–кірмашы «Гродзенская традыцыя да свята Вялікадня» ансамбль прадставіў не толькі канцэртную праграму, але і тэатралізаваны тэматычны фрагмент велікодных традыцый «вялікі дзень ідзе — яечка нясе».

28 мая 2022 г. «Згода» ўдзельнічала ў фестывалі рамёстваў у г. Масты. 2021-2022 г.удзел у музычным фестывалі «Sound live» у г. Ваўкавыску.

Ссылка на газету «Наш час» https://volkovysknews.by/sotsium/29714-zaplyvy-na-chem-popalo-rabota-tematicheskikh-ploshchadok-i-rytsarskoe-shou-posmotrite-kak-v-volkovyske-prokhodit-muzykalnyj-festival-sound-live

21.04.2024 — Канцэртная праграма «Дарагі натхнення і творчасці» ў рамках раённага агляду — конкурсу «Беларусь – мая песня».

21.04.2024,  д. Мотьковцы — Канцэртная праграма народнага ансамбля песні «Згода», «Хай песні гучаць падарункам!».

09.06.2024, аг. Шылавічы — Канцэртная праграма народнага ансамбля песні «Згода», «Жывіце ў згодзе!» на свяце весялосці і адпачынку «Старым не забыцца, малым навучыцца».

16.06.2024, аг. Мацвееўцы — Канцэртная праграма народнага ансамбля песні «Згода», «Жыццё ў гадах» на свяце аматараў народнай творчасці.

«Мацвееўскі карагод»

Дзякуючы ўдзелу ансамбля калектыў аматарскай мастацкай творчасці філіяла» Вярэйкаўскі Дом культуры «кожны год займае прызавыя месцы ў раённым аглядзе-конкурсе»Беларусь – мая песня». Народны ансамбль песні» Згода » на сённяшні дзень з’яўляецца адным з вядучых калектываў Ваўкавыскага раёна, які жыве паўнавартасным творчым жыццём, цешачы гледачоў сваімі выступамі.

Добавить комментарий