«Родная хата гасцями багата».

“Крыніца народнай творчасці Панямоння”

Звычаі, абрады і рамествы нашых продкаў заўжды вабілі сваім хараством і непаўторнасцю. І толькі этнаграфічныя экспазіцыі, і музеі даюць магчымасць сучаснай моладзі азірнуцца ў мінулае. Вучні ДУА “Сярэдняя школа аг. Юбілейны” наведалі этнаграфічную экспазіцыю музея народнага побыту “Матчына хатка”, якая знаходзіцца ў філіале «Дом культуры аг. Юбілейны” Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры. Для наведвальнікаў была прадстаўлена выстава пераносных макетаў “Беларускі побыт”, посуд, прылады працы і іншыя экспанаты, якія знаходзяцца ў музеі. Падлеткі даведаліся пра жыццё сваіх продкаў, што размяшчаліся на гэтай мясцовасці. Фінальнай кропкай стала пазнавальная віктарына, якая яшчэ раз дала магчымасць азірнуцца ў мінулае.

Вам может также понравиться...