Свята Зімы “Гулянне – з зімой развітанне”

Усе спяшайцеся на Свята,
Пакідайце свае хаты,
Ды ідзіце да нас у госці,
Каб патрэсці трохі косці!

    Менавіта з гэтых слоў Зазывалаў у гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна распачалося Свята Зімы “Гулянне – з зімой развітанне”. У гэты дзень, 6 сакавіка, жыхары і госці пасёлка прынялі ўдзел у цудадзейным карагодзе гульнёвых і канцэртных праграм, сталі сведкамі проваду Зімы і зімовых месяцаў, прыходу Вясны з прыгажунямі Вяснянкамі, і паглядзелі жартоўную тэатралізаваную праграму філіяла “Росскі Дом культуры”.
     Анімацыйныя гульневыя праграмы ад філіялаў “Шылавіцкага Дома культуры” і “Ізабелінскага Дома культуры” не далі сумаваць ні воднаму маленькаму госцю Свята, а дарослым гледачам былі прапанаваны канцэртныя нумары ад народнага ансамбля  песні “Згода” філіяла “Вярэйкаўскі Дом культуры” і артыстаў філіяла “Росскі Дом культуры”.
   “У народзе кажуць: хто людзей весяліць, за таго ўвесь свет стаіць. Сёння мы з вамі добра павесяліліся, у гульні пагулялі!”, — пасля гэтых слоў праводзіны Зімы падцвердзіліся спальваннем “Пудзіла зімы” на вогнішчы.

[su_image_carousel source=»media: 6696,6697,6698,6699,6700,6701,6702,6703,6704,6705,6706,6707,6708,6709″ limit=»30″ slides_style=»photo» crop=»none» columns=»3″ align=»center» dots=»no» link=»lightbox» image_size=»full»]

Вам может также понравиться...