“Скарбонка пажаданняў і надзей”
Гучны, творчы таленавіты калектыў – народны ансамбль беларускай песні “Медуніца” у нядзелю, 27 снежня адправіўся ў падарожжа ў аг. Дубаўцы і г.п. Рось з канцэртнай праграмай “Скарбонка пажаданняў і надзей”. Супрацоўнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры падарылі добры і вясёлы настрой усім прысутным слухачам.