Тыдзень традыцыйнай культуры. Дзень пяты.

Абласны праект “Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад  даўніны да нашых дзён” прадаўжае свой шлях на Ваўкавышчыне. Сёння, у пяты дзень Тыдня, у Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў г.п. Рось жыхары пасёлка і госці змаглі пазнаёміцца з традыцыйнымі каштоўнасцямі Ваўкавыскага краю, транслятарамі і носьбітамі традыцый.  Член Саюза майстроў Беларусі Яніна Іюльская паказала майстар – класс “Выраб ходніка у тэхніцы “простага двунітовага ткацтва”.  Супрацоўнікі філіяла “Роскі Дом культуры” захапілі усіх  у анімацыйную праграму “Бабулін куфар”. Было весела, шумна і пазнавальна. А на пры канцы свята майстар народных мастацкіх рамёстваў Марына Гайдзель прапанавала ўсім жадаючым паспрабаваць свае ўменні на майстар – класе па лепцы з гліны і кожны змог забраць свой асабісты выраб на памяць.

Вам может также понравиться...