Тыдзень традыцыйнай культуры. Дзень чацвёрты.
Прадаўжаецца рэалізацыя праекта “Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён”. Сёння, 3 чэрвеня, дзверы Ваўкавыскага Дома рамёстваў расчыніліся для выхаванцаў Ваўкавыскага дзіцячага дома. Іх чакала наведванне творчых майстэрняў па ткацтву, вышыўцы, саломапляценню і знаёмства з таленавітымі майстрамі. Майстар па саломапляценню, член Саюза майстроў Беларусі Урублеўская Аксана Аляксееўна правяла майстар-клас “ Герб Ваўкавыска” (аплікацыя з саломкі). У музейным пакоі выхаванцам прапанавалі тэматычную экскурсію “Быт і традыцыі нашых продкаў”, а фальклорная віктарына”Сялянскі быт” замацавала, атрыманыя веды пад час экскурсіі. Потым супрацоўнікі Ваўкавыскага Цэнтра культуры гулялі з дзецьмі ў традыцыйныя беларускія гульні. І самым цікавым момантам быў майстар-клас па прыгатаванню дранікаў і шкварак з яешняй. Дэгустацыя прайшла вельмі хутка і весела, усім спадабаліся дамашнія дранічкі!