Фальклорная Экспедыцыя.

Адна з найважнейшых задач кожнага народа: адраджэнне, захаванне культурнай Спадчыны. Вялікая роля ў захаванні і вывучэнні народных традыцый нашых продкаў адводзіцца фальклорным экспедыцыям. Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры сумесна з філіяламі «Рупейкаўскі Дом культуры» і «Гнезнаўскі Дом культуры», наведалі в.Кукалкі Ваўкавыскага раёна. Праца была накіравана на пошук і запіс аўтэнтычнага музычнага матэрыялу, перайманне пеўчых традыцый, а таксама на фіксацыю этнаграфічных звестак па традыцыйнай культуры і побыце. Інфармантамі сталі, Клок Яніна Антонаўна і Сідаркевіч Станіслава Іванаўна, якія нарадзіліся і ўсё жыццё пражывалі ў дадзенай вёсцы. Яны прынеслі з сабой стваранае стагоддзямі і трывала захоўваемае ў памяці слоўнае і музычнае мастацтва родных мясцін. Па завяршэнні экспедыцыі ў знак падзякі за адраджэння Спадчыны, Клок Яніна Антонава падаравала саматканы ручнік і вясельны фотаздымак.

Вам может также понравиться...