«Шавулічы»

7 ліпеня 2023 года ў мемарыяльным комплексе «Шавулічы» адбыўся жалобны мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю трагедыі, якая здарылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 366 жыхароў, з якіх 120 дзяцей, былі паразстрэльваны, а 77 хат разрабаваны і спалены. Вёска не змагла аднавіцца, бо былі знішчаны цэлыя сем’і. Ушанаваць памяць загінулых сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, супрацоўнікі Ваўкавыскага аддзела аховы, прадстаўнікі працоўных калектываў, таварыстваў, моладзь і проста неабыякавыя людзі. Жалобныя мерапрыемства пачаліся з задушнай літургіі. Тэатралізаваная пастаноўка, падрыхтаваная працаўнікамі Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры, ўзнавіла падзеі тых трагічных гадоў і кранула кожнага, хто прысутнічаў, да глыбіні душы. Яна паказала звычайны дзень, які стаў апошнім у жыцці жыхароў Шавуліч. Стрымаць слёзы было проста немагчыма. Пасля хвіліны маўчання ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі і вянкі да падножжа помніка.

Вам может также понравиться...