“Ізабелін кулінарны”

Сёлета, 17 ліпеня, упершыню ў Ваўкавыскім раёне прайшло гастранамічнае свята гасціннасці “Ізабелін кулінарны”. Вёска Ізабелін здаўна славіцца сваім шматнацыянальным каларытам традыцыйнай кухні розных народаў, таму супрацоўнікі філіяла “Ізабелінскі Дом культуры” падрыхтавалі цудоўную праграму свята пра кулінарнырныя традыцыі ізабелінцаў. Гасцей і жыхароў вёскі Ізабелін сустрэлі дзве спраўныя гаспадынькі, якія напрацягу ўсяго свята забаўлялі гасцей прыемнымі кулінарнымі конкурсамі, гульнямі, пабытовымі танцамі і забавамі. Асобным пунктам святочнай праграмы стала прэзентацыя і частаванне гасцей свята традыцыйным вясельным караваем Ваўкавышчыны, прыгатаваным с захаваннем рэгіянальных традыцый жыхаркай в. Багдзі. Інай Фёдараўнай Дуброўскай, якак з’яўляецца пераймальнікам элемента нематэрыяльна-культурнай спадчыны “Комплекс уменняў вырабу вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”, які прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Вельмі цікавай і павучальнай атрымалася прытча “Хлеб”, якой падзялілася з прысутнымі Ганна Іванаўна Свістун – загадчык філіялам   “Ізабелінская сельская бібліятэка”. Не менш цікавай атрымалася выстава “Кулінарная мудрасць”, арганізаваная задчыкамі філіялаў: “Войткавіцкая сельская бібліятэка” і “Ізабелінская сельская бібліятэка”. Самым прыемным момантам свята стала дэгустацыя страў беларускай, нямецкай, казахскай, украінскай кухні, прадстаўленай мясцовымі гаспадынямі. Госці свята частаваліся  кішкай па-беларуску, бабкай па-панску, дранікамі з мясам, смажанымі грыбамі,  мантамі па-казахскі, варэнікамі па-украінскі, бігасам па-нямецкі і другімі смачнымі стравамі. І, канешне, галоўнай стравай свята сталі “Бонды на дубовых лістах”, прыгатаваныя па рацэпту Марыі Эдуардаўны Бачынскай – носьбітам гісторыка-культурнай каштоўнасці  элементу “Стравы з таркаванай бульбы – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці”. Пасля дэгустацыі ўсе госці свята наведалі музейны пакой “Ізабелін кулінарны”. Добрым момантам аб’яднання жыхароў стала стварэнне кнігі рацэптаў, дзе кожны жадаючы заставіў свой асабісты рацэпт. Артысты філіялаў: “Войткавіцкі Дом культуры”, “Ізабелінскі Дом культуры”, “Рупейкаўскі Дом культуры” і “Мацвееўскі Дом культуры” падарылі гледачам масу добрага настрою, выкананем сваіх лепшых песенных твораў. На развітанне гаспадыні свята пажадалі ўсім прысутым багатых сталоў ды шчодрых сэрцаў.

Вам может также понравиться...