«Дзень Незалежнасці!»

      Напярэдадні Дня Незалежнасці жыхары Росі сабраліся ў скверы 40-годдзя Перамогі на святочнае мерапрыемства. Работнікі філіяла “Роскі Дом культуры” падрыхтавалі тэматычную праграму, у якой у чарговы раз падкрэслілі значнасць гэтага дня у жыцці нашай дзяржавы. Перад прысутнымі выступілі старшыня Роскага сельскага Савета Ала Людвігаўна Зарыхта і пратаіерэй святатроіцкай царквы ў Росі Віктар Каласоўскі. З вялікай увагай і цікавасцю за тым, што адбываецца на пляцоўцы назіралі дзеці, якія адпачываюць ў школьным лагеры СШ №2 г.п. Рось. У гэты дзень гучалі патрыятычныя песні пра Беларусь, пра подзвіг беларускага народа. Усе прысутныя ўсклалі кветкі да помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны і брацкую магілу савецкіх воінаў і партызан.