«Дажынкi-2022»

На абласным фестывалi-кiрмашы працаўнiкоў вёскi «Дажынкi-2022» у г.п. Бераставìца aнсамбль народнай песнi «Сябрына» фiлiяла “Роскi Дом культуры» Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры прыняў удзел у прэзентацыi падворка Ваўкавыскага раёна «Спявае колас песню хлебу». У гэтым годзе ўпершыню на свяце прайшоў фестываль прыгажосцi «Вянок маладосцi», у якім  Марына Паўтарак з фiлiяла «Роскi Дом культуры» з дапамогай ўзорнага калектыву тэатра моды «Спадчына» ДУА «Ваўкавыскі ЦТДзіМ»прадстаўляла наш  Ваўкавыскi  раён.   У iмпразаванай этнагасцеўнi знакамiтая гаспадыня з аг. Юбiлейны Марыя Бачынская частавала гасцей свята традыцыйным  пачастункам «Вясельныя шышкi», а таксама вясельным каравем ад носьбiта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Комплекс ўменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне» Тамары Іванаўны Карнацэвіч з вёскі Ятвезь .

Вам может также понравиться...