“Мы вясну гукаем, вясну сустракаем”

Жыхары аграгарадка Вярэйкі 24 сакавіка мелі магчымасць паўдзельнічаць у фальклорнай праграме “Мы вясну гукаем, вясну сустракаем”. На пляцоўцы філіяла “Вярэйкаўскі Дом культуры” дзеці вадзілі карагоды і спявалі песню “Жавараначкі, прыляціце”; гулялі ў гульні: “Звіць гняздо”, “Перанесці яйкі”, “Ручаёк”; спаборнічалі ў інтэлектуальным конкурсе «Птушкі, якія жывуць у нашай мясцовасці»; адгадвалі вясновыя загадкі; упрыгожвалі дрэвы каляровымі стужкамі,  кветкамі і птушкамі з паперы.
Удзельнікі фальклорнай праграмы даведаліся, што да надыходу свята нашы продкі пяклі смачныя кулічыкі, падобныя на птушачак. У канцы свята дзеці падкідвалі самаробных птушачак, каб яны на сваіх крылах хутчэй прынеслі цяпло.

Вам может также понравиться...