Вялікодныя забавы

Адзначаць Вялікдзень прынята практычна ў кожнай сям’і, бо гэтае светлае вясновае свята мае вельмі старажытныя карані і дзякуючы свайму асабліваму антуражу ідэальна падыходзіць дзеля таго, каб пазнаёміць дзяцей з асновамі духоўнай культуры. Таму супрацоўнікі філіялаў дзяржаўнай ўстановы культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”, у рамках Года гістарычнай памяці і напярэдадні свята падрыхтавалі шэраг фальклорных праграм. Фальклорныя праграмы атрымаліся вельмі змястоўнымі, удзельнікі не толькі даведаліся аб народных традыцыях гэтага свята, але і падзяліліся сваімі сямейнымі звычаямі, паўдзельнічалі ў Вялікодных забавах. 

Вам может также понравиться...