Народный театр-студия игры «Ваўкавыскія забавы»

У 1999 годзе пры Ваўкавыскім раённым метадычным цэнтры аддзела культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта была створана школа культарганізатараў, удзельнікамі якой былі культарганізатары раёна. Пры гэтай школе раз у год праходзіў раённы агляд-конкурс культарганізатараў. З цягам часу школа культарганізатараў дасягнула таго ўзроўню, калі можна была прытэндаваць на атрыманне наймення “народны”. Такім чынам, у 2012 годзе на базе Ваўкавыскага раённага метадычнага цэнтра школа культарганізатараў была перайменавана ў тэатр-студыю гульні “Ваўкавыскія забавы” і атрымала найменне “народны”. Калектыў заўсёды быў запатрабаваны нават тады, калі змяняліся кіраўнікі. З 2022 года кіраўніком калектыву з’яўляецца Крывіцкая Вікторыя Антонаўна.

Калектыў налічвае 10 удзельнікаў. Гэта спецыялісты філіялаў Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры. Усе ўдзельнікі – таленавітыя, творчыя і ініцыятыўныя людзі, якіх цікавіць і хвалюе развіццё і ўдасканальванне гульнёвай дзейнасці.

Аснову рэпертуару складаюць аўтарскія распрацоўкі, сюжэтныя, забаўляльныя, пазнавальныя, конкурсныя, абрадавыя і гульнёвыя праграмы для рознай узроставай катэгорыі насельніцтва.

Галоўнымі задачамі народнага тэатра-студыі гульні з’яўляюцца пошук і ўвасабленне новых, цікавых рэжысёрска-пастановачных ідэй у праграмах, удалае сцэнарнае складанне і артыстычнае правядзенне гульнёвых праграм, перадача творчага гульнёвага вопыту ад старэйшага пакалення да моладзі.

На працягу шматгадовай работы калектыў ажыццяўляе актыўную творчую дзейнасць. Гэта і паказ гульнёва-забаўляльных праграм на святах і масавых гуляннях Ваўкавыскага раёна, і выступленні калектыву з сюжэтнымі, абрадавымі і пазнавальнымі праграмамі на разнастайных па тэматыцы і ўзроставаму складу мерапрыемствах, і традыцыйна актыўны ўдзел у раённых, абласных і  рэспубліканскіх аглядах-конкурсах культарганізатараў, іншых абласных святах і фестывалях. Так, за апошнія тры гады народны тэатр-студыя гульні “Ваўкавыскія забавы” прымаў удзел у абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці” у г.п. Воранава; абласным выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак” у рамках рэгіянальнага свята-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” у г. Гродна; абласным фестывалі-свяце побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” у аг. Дзітва Лідскага раёна; рэспубліканскім свяце “Купалле” “Александрия собирает друзей-2023” у г.п. Александрыя Шклоўская раёна Магілёўскай вобласці (ліпень 2023 г.).

У метадычнай скарбонцы Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры знайшлося месца больш за 100 сцэнарным распрацоўкам, сярод якіх
12 выпускаў сцэнарна-метадычных матэрыялаў, зробленых па выніках раённых аглядаў-конкурсаў культарганізатараў.

Пастанова калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2023 г.  Аб пацвярджэнні найменняў «народны» («узорны») аматарскім калектывам мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці. 

Паспяховыя выступленні калектыву перад разнастайнай аўдыторыяй дапамагаюць не толькі павысіць яго прафесійнае майстэрства, але і аб’яднаць удзельнікаў, пабудзіць іх імкненні да больш цікавых, творчых знаходак.

  • 2021 г. – дыплом лаўрэата 2 ступені  абласнога адкрытага фестывалю гульні “Карнавал весялосці” (г.п. Воранава);
  • 2022 г. – дыплом за ўдзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” (г. Смаргонь);
  • 2023 г. – дыплом за ўдзел у абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вялікодны падарунак” у рамках рэгіянальнага свята-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” (г. Гродна);
  • 2023 г. – дыплом за ўдзел у абласным фестывалі-свяце побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” (аг. Дзітва Лідскага раёна);
  • 2023 г. – сертыфікат удзельніка рэспубліканскага свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў-2023”) (г.п. Александрыя Шклоўскага раёна, Магілёўскай вобл.)  
  • 2024 г. — Падзяка за актыўны ўдзел у свяце «Масленка ў беларускім скансэне» у рамках сумеснага праекта Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. 
  • 2024 г. — Падзяка за ўдзел у свяце кадрылі «Па сцежках спадчыны» аг. Вялікі Азёрак Мастоўскага раёна.

Наши награды:

2014 год.

  1. Сюжэтно — гульнёвая праграма «Старым не забыцца — малым навучыцца». Г.п Краснасельскі.
  2.  Гульнёва праграма — «Птушыны падворак»

2015 год.

  1. Сюжэтна-гульнёвая праграма «Масленку сустракаем».

2016 год.

  1. Сюжэтна-гульнёвая праграма «Масленічныя забавы».
  2. Раённы фестываль гульні «Ваўкавыскія пагулянкі — 2016».
  3. Сюжэтна-гульнёвая праграма «Фальклорны падворак». Раённае свята ў в Мачуліна — 2016.
  4. Сюжэтна-гульнёвая праграма «Снежныя забавы».

2017 год.

  1. Сюжэтна-гульнёвая праграма «Кошкины забавы».
  2. Сюжэтна-гульнёвая праграма «Тайны розовой планеты».
  3.  Гульнёва праграма «У здаровым целе — здаровы дух!».
  4. Сюжэтна-гульнёвая праграма «День рождения у Мншки».
  5. Гульнёва праграма «Феерия сюрпризов».

2018 год.

  1. Гульнёва праграма «Лучше всех».
  2. Гульнёва праграма «Зимние забавы».
  3. Гульнёва праграма «Шутке есть место на войне».
  4. Гульнёва праграма «Да здравствует любовь».
  5. Гульнёва праграма «У купальскі вечарок».
  6. Гульнёва праграма «Шлях да хлеба».
  7. Анімацыйная гульнёва праграма «Телефонный бум».
  8. Смотр — конкурс культорганизаторов. 
  9. Тэатралізаванае прадстаўленне «Зимняя сказка под новый год».

2019 год.

  1. Гульнёва праграма «Весёлые вытворяшки». Г.п. Красносельский 
  2. Гульнёва праграма «Ад весялосці не бывае злосці». Рэгіанальны фестываль традыцыйнай культуры «Скрабы Гродзеншчыны».
  3. Гульнёва праграма «Празднику детства шлём наш привет».
  4. Гульнёва праграма «Фиксики приглашают!».
  5. 2020 год.

1. Сюжэтна — гульнявая праграма «Плёткі ля студні» аграгарадок Гнезна. (12.07.2020 г.)

2. Конкурсна — гульнявая праграма «Кароткая ноч на Купалу, ды цудаў у ёй не мала» аграгарадок Гнезна. (04.07.2020 г.)

https://volkovysknews.by/kultura/19746-kupal-e-samyj-tainstvennyj-i-zagadochnyj-iz-narodnykh-prazdnikov-kak-ego-otprazdnovali-v-agrogorodkakh-rajona

3. Сюжэтна — гульнявая праграма «Як вясна месяцы Зіму выпраўлялі» гп.Рось. (01.03.2020 г.)

https://volkovysknews.by/kultura/18251-v-rossi-vstretili-vesnu-i-provodili-zimu

4. Гульнявая праграма «Вясёлыя вытворяшки».

5. Сюжэтна гульнявая праграма «Влюблённые сердца».

6. Гульнявое асарці «Весёлая Неболей-ка».

7. Анімацыйная праграма «Фиксики приглашают».

8. Анімацыйная праграма «Весёлая Неболей-ка».

2021 год.

  1. Абласны адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці», гульнёвая праграма «Однажды в Карамельной стране», г.п. Воранава.
  2. Танцавальна — забаўляльная праграма «Газетная party». г. Ваўкавыск.
  3. Комплексная фальклорная — забаўляльная праграма «Петухоўская скарбонка», в. Ізабелін.
  4. Анімацыйная праграма «Забаўлянкі з Петухова ад Алеся і Янкі», в. Ізабелін.

 

2022 год.

  1. Навагодні ранішнік «Необыкновенные приключения Снегурочки», г. Ваўкавыск.
  2. Гульнёвая праграма «Малахитовая шкатулка», аг. Субачы.
  3. Абласны фестываль традыцыйнай культуры «Скрабы Гродзеншчыны», сюжэтна — гульнёвая праграма «Ад весялосці не бывает злосці», г. Смаргонь.
  4. Свята да дня будаўніка «Вековые традиции Красносельского», гульнёвая праграма «Понивиль», г.п. Краснасельскі.
  5. Свята кветак «Гнезнаўскі букет красак», гульнёвая праграма «Понивиль», аг. Гнезна.

2023 год.

  1. Гульнёвая праграма «Сюрприз от Чебурашки».
  2. Гульнёвая праграма «Загляне сонца і ў наша аконца».
  3. Фольклорно — гульнёвая праграма «Па сцяжынках спадчыны».
  4. Дзіцячая анімацыйная праграма «Из сундука звёздного мага».
  5. Дзіцячая сюжэтна-гульнёвая праграма «Приключения Мальвины и Пьеро».
  6. Дзіцячая гульнёвая праграма «Приключения Лисы Алисы и кота Базилио».
  7. Дзіцячая гульнёвая праграма «Шарики Воздушные, весёлые не скучные».
  8. Гульнёвая праграма «Прыгоды Зоські і Марыські».
  9. Сюжетно — гульнёвая праграма «Озарные скачки».
  10. Игровая программа «7 чудес лета»

      12. Тэатралізаванае прадстаўленне. «Радуга планета Детства».

      13. Гульнёвая праграма «Загляне сонца і ў наша аконца».

     14. Анімацыйная праграма «Пірацкі квэст».

     15. Гульнявая праграма «Войди в образ».

     16. Спартыўна — забаўляльная праграма «От маленьких побед к большим рекордам».

   17. Рэспубліканскае свята «Купалле» «Александрия собирает друзей» .

     18. Гульнявая праграма «Бабулін куфар».

     19. Гульнявая праграма «Бульбінка».

     20. Гульнявая праграма «Сюрприз от Чебурашки».

     21. Свята «Папараць кветка — Цуда купальскае».

     22. Тэтралізаванае прадстаўленне «Радуга планета Детства» .

     23. Гульнявая праграма «Загляне сонца і ў наша аконца».

     24. Гульнявая праграма «Путешествие в страну Эмоций». 02.11.2023

2024 год.

  1. Тэатралізаванае прадстаўленне «Однажды под новый год» , у рамках рэспубліканскай акцыі «Наши Дети». 
  2. Гульнёвая праграма «Масленка, Масленка, будзе вясна красненька!» на свяце «Масленiца»  у Беларускiм дзяржаўным музеi архiтэктуры i побыту.                                                                                                                             
  3. Свята аматараў народнай творчасці «Мацвееўскі карагод», 16 чэрвеня ў аг.Мацвееўцы.
     гульнёвая праграмма “Вясельныя пагулянкі!”.  

       4.  Cвята кадрылі “Па сцежках спадчыны” у аграгарадку Вялікія Азёркі Мастоўскага раёна.

5. Цыборы гульнёвая праграма «Масленiчныя прыгоды».

6. Гульнявая праграма «Свята добрага настрою».

7. Гульнявая праграма «Дракоша и баба Яга».

8. Фальклёрна — гумарыстычная гульнявая праграма «Загляне сонца і ў ваша акенца».

 

Добавить комментарий