СВЕТЛАЯ СЯДЗЬМІЦА-НАРОД ВЕСЯЛІЦЦА!

З нагоды святкавання Вялікадня ў Краснасельску адбылося свята “Светлая сядзьміца – народ весяліцца”. Дбайныя гаспадынькі частавалі  святочнымі кулічамі, Міхась ды Люцынка нафарбавалі цэлы кошык яечак і кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у традыцыйных вялікодных гульнях;  “Біткі”,  “Катанне яечак”, “Яечка пад шапкаю”. А дзеля дзетвары  былі падрыхтаваны больш сучасныя забавы  “Яечны квэст”, “Лішні куліч”, вялікодны аквагрым. Усё гэта суправаджалася вясёлымі песнямі ды танцамі. А Вялікодная віктарына дапамагла Краснасельчанам паглыбіць веды пра галоўнае хрысціянскае свята.

Вам может также понравиться...